Міліцыянта, што не ўзяў адбіткі пальцаў у Канавалава, асудзілі на тры гады

Руслан Сініцын раней займаўся «тэлефоннымі тэрарыстамі». Суд над міліцыянтам праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы.
Дмитрий Коновалов и Владислава Ковалев в зале суда. Фото photo.bymedia.net

У Віцебскім абласным судзе паведамілі, што супрацоўнік УУС аблвыканкама Руслан Сініцын прызнаны вінаватым у службовай халатнасці. Ён асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

Сініцын таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў органах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца экспертна-крыміналістычнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Нагадаем, крымінальная справа ў адносінах да Сініцына была заведзена па арт. 428 КК («Службовая халатнасць»). Міліцыянт не ўзяў у 2009 адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзмітрыя Канавалава, якога летась прызналі вінаватым у здзяйсненні выбухаў у Мінску і Віцебску.

Эксперт не толькі не правёў дактыласкапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку аб тым, што той прайшоў такую працэдуру раней. І такім чынам прызыўнік не быў правераны на датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Дзмітрыя Канавалава былі выяўлены на выбуховым прыстасаванні, якое не спрацавала ў 2008-м. Згодна з арт. 428 КК Руслану Сініцыну пагражала пакаранне ў выглядзе абмежавання альбо пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Суд над міліцыянтам праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы.

Руслан Сініцын — выпускнік Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа. Да прыходу ў міліцыю працаваў у грамадзянскай авіяцыі. Працаваў экспертам фанаскапічнай лабараторыі экспертна-крыміналістычнага цэнтра УУС аблвыканкама. Займаўся вылічэннем «тэлефонных тэрарыстаў». Затым праводзіў дактыласкапію.

Папраўчыя калоніі-пасяленні

У іх адбываюць пакаранне асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя па неасцярожнасці, і асуджаныя менавіта да калоніі-пасялення. Сюды пераводзяць з папраўчых калоній тых, хто ўпершыню пазбаўлены волі і цвёрда стаў на шлях выпраўлення. У такіх калоніях больш мяккія ўмовы ўтрымання, а таксама меншы комплекс абмежаванняў.

Прысуд уступіў у сілу 27 студзеня.

Сяргей Макарэвіч - "Наша ніва"


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. rezoner  
      15/люты/2012 у 16:25

      Получаются два варианта и в оба трудно поверить.
      1. Эксперт не снял отпечатки у одного Коновалова (тот почему-то его уговорил?), а всех остальных дактилоскопировал как положено.
      2. Эксперт не снимал отпечатки массово и выдавал липовые справки пачками.
      Тоже не вериться, если вспомнить ту активность с какой затерроризировали отпечатками всех мужчин в стране.

      Следовательно, не удивлюсь, если всё это наказание липовое.
      Никто ведь не верит, что сотрудников русских спецслужб, убивших чечена в ОАЭ и которых арабы передали, чтобы они сидели в российской тюрьме
      и в самом деле посадили на родине. Хотя официальные документы из зоны самые что ни на есть настоящие. 🙂

    Каментаваць