Прэзідэнт Еўрапарламента: “Калі ён загіне, кроў будзе на руках беларускіх уладаў”

Прэзідэнт Еўрапейскага параламента Марцін Шульц узрушаны “тым, як пагоршылася сітуацыя ў Беларусі ў сферы правоў чалавека і палітычных свабодаў. Працяглая галадоўка актывіста апазіцыі Сяргея Каваленкі ў турме падкрэслівае парушэнні дэмакратычных прынцыпаў і непавагу да прынцыпа вяршэнства права”. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з з Камісарам Еўрапейскага Саюза па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфанам Фюле.
Суд над Сяргеем Каваленкам. Фота Сержука Серабро

Сустрэча адбылася 14 лютага ў Страсбургу, пердае прэс-служба прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі. Адным з пытанняў, якія абмяркоўваліся, была сітуацыя ў Беларусі.

Спадар Шульц патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна і без усялякіх умоў вызваліць апазіцыянера і забяспечыць яму неабходную медыцынскую дапамогу. Ён лічыць, што “жыццё Каваленкі зараз пад пагрозай з-за галадоўкі супраць неапраўданага пазбаўлення волі”.

“Я зноў заклікаю вызваліць і рэабілітаваць усіх пазасталых палітычных зняволеных, у тым ліку двух былых кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, вядомага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, актывістаў апазіцыі Зміцера Бандарэнку, Мікалая Аўтуховіча, Дзмітрыя Дашкевіча і іншых”— дадае прзідэнт Еўрапарламента.

Таксама Марцін Шульц звярнуўся асабіста да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, асуджаных на смерць за тэракты ў Мінску і Віцебску. Еўрасаюз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах і заклікае Беларусь, апошнюю краіну ў Еўропе, дзе да гэтага часу яно прымяняецца, увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

У сувязі з гэтымі выпадкамі ў чацвер Еўрапейскі парламент намераны выказаць сваю глыбокую занепакоенасць праз рэзалюцыю. Згодна спадара Шульца, адносіны паміж Беларуссю і ЕС застаюцца замарожанымі з-за пазіцыі ўладаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ