“ВітЭн” прыме ўдзел у міжнародным турніры

Віцебская каманда па міні-футболе “ВітЭн” у красавіку прыме ўдзел у традыцыйным міжнародным турніры па міні-футболе “Гран-пры “Нарыльскі нікель”.

Як паведамляе афіцыйны сайт Беларускай асацыяцыі па міні-футболе са спасылкай на газету “Заполярный вестник”, cпаборніцтва пройдзе з 3 па 6 красавіка ў расійскім горадзе Нарыльск.

Акрамя мясцовага клуба “Нарыльскі нікель”, у турніры возьмуць удзел каманды з Кітая, Казахстана (“Кайрат”) і Беларусі (“ВітЭн”). У мінулым годзе ў гэтых спаборніцтвах ад нашай краіны ўдзельнічала сталічная дружына “Мапід”. Яна заняла тады другое месца.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ