У дзень суда над Каваленкам у Віцебску зноў лунаў нацыянальны сцяг

Пасля абеду 24 лютага, калі ў судзе Першамайскага раёна Віцебска ішоў чацвёрты дзень судовага разбіральніцтва па справе Сяргея Каваленкі і калі чакалася, што суддзя вынесе яму вырак, на праспекце Перамогі, 27 з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Сцяг знаходзіўся на электрычных правадах над дахам 9-павярховага дома. Каб зняць штандар, міліцыі і МНС спатрэбілася больш як 2 гадзіны. Да сцяга паднялі выратавальніцкую лесвіцу, і першы супрацоўнік МНС, які туды падняўся і павінен быў зняць сцяг, чамусьці доўга вагаўся. Па словах відавочцаў, ён стаяў, глядзеў на палотнішча, размаўляў па тэлефоне, але нічога не прадпрымаў.

Потым гэтага мужчыну спусцілі на лесвіцы ўніз, а на страшэнную вышыню падняўся ўжо іншы супрацоўнік, больш рашучы ці не такі зачараваны прыгажосцю нацыянальнага сцяга. Спроба перамагчы сцяг на гэты раз удалася.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ