У суботу і нядзелю ў Віцебску развітваюцца з Масленіцай
25 і 26 лютага ў розных месцах Віцебска святкуюць Масленіцу. Прапануем вашай увазе расклад святочных відовішчаў.
25 лютага, субота
10.00-14.00, вучылішча алімпійскага рэзерву (вуліца Шмырова, 44) – культурна-спартыўнае свята Першамайскага раёна "Лучаская лыжня-2012»: лыжны забег кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў раёна; тэатралізавана-гульнявая праграма
11.00-14.00, пойма ракі Віцьба – культурна-спартыўнае свята “Віцебская лыжня”, якое ладзіць адміністрацыя Кастрычніцкага раёна
11.00-15.00, парк Мазурына – культурна-спартыўнае свята, якое арганізуюць супрацоўнікі УУС аблвыканкама
12.00-15.00, сквер КДЦ «Першамайскі» – масленічная праграма
12.00-14.00, пляцоўка каля дзіцячай школы мастацтваў №3 “Маладзік” – масленічная праграма
12.00-14.00, вуліца Суворава – “Віцебскі вернісаж”
З 11.30, пасёлак Руба – спаборніцтва «Срэбнае святло» па горналыжных відах спорту памяці Марыі Чуманіхінай; тэатралізаваная праграма “Масленіца”, конкурсы на лепшую снежную фігуру.
26 лютага, нядзеля
12.00-16.00 – свята ў парку Мазурына
11.00-15.00 – забаўляльная праграма ў культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола Віцебска «Дзвіна»
12.00-14.00, вуліца Суворава – “Віцебскі вернісаж”