У Віцебску будзе працаваць участак па выбарах прэзідэнта Расіі

У нядзелю, 4 сакавіка, суседняя дзяржава будзе абіраць свайго прэзідэнта. У расійскіх грамадзян будзе магчымасць прагаласаваць і ў Віцебску.

Галасаванне па выбарах прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Віцебска і Віцебскай вобласці будзе праводзіцца з 8.00 да 20.00 на выбарчым участку №5034. Ён знаходзіцца ў будынку Гарадскога цэнтра культуры па адрасе: Віцебск, вуліца Маякоўскага, 1. На галасаванне трэба прыхозіць з пашпартам грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Выбарчыя ўчасткі па выбарах расійскага прэзідэнта 4 сакавіка таксама будуць дзейнічаць у беларускай сталіцы, усіх абласных цэнтрах і Бабруйску.

Тэлефоны для даведак: у Віцебску і Віцебскай вобласці - 8(0212) 36-53-47.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць