Ці ёсць жыццё пасля “гісторыі”?

У Віцебску выйшаў зборнік, у якім ад першай асобы распавядаецца пра лёсы выпускнікоў гістфака. Прэзентацыя выдання "Жыццё пасля «гісторыі»" адбудзецца ў аўторак 6 сакавіка ў Цэнтры сучаснага мастацтва.

Кніга ўтрымлівае асабістыя гісторыі выпускнікоў гістарычнага факультэта ВДУ розных гадоў з акцэнтам на іх прафесійную і асабістую самарэалізацыю пасля сканчэння ўніверсітэта. Адбор удзельнікаў інтэрв’ю для зборніка рабіўся па прынцыпе пошуку асобаў, якія не “здрадзілі” духу адукацыі і маюць пэўную повязь з гісторыяй па сённяшні дзень. Асобная увага надавалася маладым людзям, якія могуць прапанаваць сённяшнім студэнтам гістарычных спецыяльнасцяў пэўныя жыццёвыя мадэлі актыўнай і паспяховай самарэалізацыі.

Поўны тэкст выдання даступны для спампоўвання ў электронным выглядзе (6,7 МБ).

Прэзентацыя адбудзецца 6 сакавіка а 18-й гадзіне ў Выставачнай залі Цэнтра сучаснага мастацтва па адрасе: вул. Белабародава, д. 5 (пл. Перамогі).


Падобнае

    Каментаваць