Да Каваленкі не пусцілі святара

Лідзія Каваленка 6 сакавіка была на «Валадарцы» на прыёме ў намесніка начальніка турмы. Яна дамовілася, што да сына пусцяць святара.
У Віцебску праходзіць суд над Сяргеем Каваленка. Фота Сержука Серабро

Пасля гэтага Юрась Беленькі (намеснік старшыні КХП — БНФ) дамовіўся з пастарам Эрнестам Сабілам, што той прыедзе на наступны дзень, каб сустрэцца з Сяргеем Каваленкам.

Сабіла спадзяваўся ўгаварыць Каваленку спыніць галадоўку.

Алена Каваленка і маці аднеслі заяву пра сустрэчу Сабілы і Каваленкі ў адміністрацыю турмы. Але там ім сказалі, што не дазволяць сустрэчы, бо на гэта яшчэ патрэбны дазвол Віцебскага суда.

Сустрэча Алены Каваленкі з мужам павінна была пачацца а 4-й гадзіне.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зняволення паводле абвінавачання ў парушэнні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Радыё Свабода


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць