Кветкі ў Віцебску 7 і 8 сакавіка можна набыць да позняга вечара

Для зручнасці мужчын, якія захочуць зрабіць падарунак сваім каханым, кветкавыя крамы віцебскага прадпрыемства "Зеленхоз" падоўжылі графік працы. Напярэдадні свята, 7 сакавіка, і заўтра яны будуць адчыненыя з 8 гадзін раніцы да 10 гадзін вечара.

Асартымент традыцыйны – ружы, калы, фрэзіі, цюльпаны, хрызантэмы. Паколькі попыт на пяшчотны жывы падарунак 8 Сакавіка ўзрастае, таму спецыялісты “Зеленхоза” адмыслова вырасцілі да свята цэлыя плантацыі кветак. Адных толькі руж – 20 тысяч. А паколькі ў абласным цэнтры яшчэ ёсць мноства прыватных крам, то без кветак віцебскія жанчыны не застануцца.

Сёння ў Віцебску таксама пройдуць перадсвяточныя кірмашы. Іх можна наведаць з 9.00 да 14.00 на вуліцы Леніна (участак ад кавярні “Эрыдан” да кавярні “Аўрора”), на рынку “Цэнтральным” і Пралетарскай плошчы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць