Крыжовы шлях на Мосарскай Кальварыі

У Мосары на могілках ўзведзена 14 капліцаў, сведчанняў мукаў Хрыста,— Мосарская Кальварыя, на якіх пахавана і графіня Бжастоўская (1791-1831 гг.), адна з апошніх прадстаўніц роду фундатараў касцёла. Мосарская Кальварыя (Галгофа; імітацыя Крыжовага Шляху Езуса Хрыста) — гістарычнае месца пакланення вернікаў-каталікоў.
Крыжовы шлях на Мосарскай Кальварыі

У пятніцу, 16 сакавіка ў 10 гадзін мы пройдзем крыжовы шлях і завершым яго на Гары Крыжоў, на якой намаганнямі памерлага кс. Юозаса Булькі 10 кастрычнiка 2004 годзе на гары быў устаноўлены велізарны крыж, якраз у дзень 490?годдзя летапіснага ўспаміну Мосара. Дарэчы, у 2014 годзе будзе адзначацца юбілей Мосара – 500-годдзе. Запрашаем прыняць удзел у адмысловых набажэнствах.

Увечары, пасля крыжовага шляху, распачнуцца святыя рэкалекцыі ў 17 гадзін, а таксама і ў суботу ў 13 гадзін, у часе якіх афіцыял касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі і душпастыр дзеркаўшчынскай парафіі кс. Віталь Галец дапаможа нам перажыць навяртанне да Бога, знайсці шлях да святасці.

У Вялікім посце перажываючы крыжовы шлях і духоўныя рэкалекцыі праз пакаянне будзем аднаўляць нашую сувязь з Богам - веру, зноў прыгледзімся да яе, як да каштоўнага скарба.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць