“ВітЭн” абыграў “ Спартландыю”

Разлічваючы на хуткі гол, магілёўская “Спартландія” саступіла мясцоваму клубу па міні-футболе “ВітЭн”.

Неардынарнае рашэнне прыняў на старце матча трэнер магілёўскага клуба Уладзімір Арлоўскі, выпусціўшы пятага палявога гульца замест варатара. Відаць, госці разлічвалі  забіць хуткі мяч і потым “жалезабетонам” абараняць сваё валадарства. Але план магіляўчан не рэалізаваўся – забіць на пачатку сустрэчы ў іх не атрымалася. Страціўшы кантроль над мячом, яны ставяць у вароты брамніка.

У першым тайме супернікі абменьваліся контрвыпадамі, якія зрэдку ўтрымлівалі ў сабе небяспеку. Незадоўга да перапынка віцяблянам усё ж такі ўдалося выйсці наперад. А на 25-й хвіліне Станіслаў Лямешка ўжо аформіў дубль. Пасля другога прапушчанага мяча госці загулялі вастрэй і цікавей. І не раз мелі магчымасці для ўзяцця варот гаспадароў. Але лік застаўся нязменны – 2:0 на карысць віцебскай каманды.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ