Свастыку з прыступак каля помніка Караткевічу сцёрлі

Графіці з выявай свастыкі, што знаходзілася на прыступках каля помніка Уладзіміру Караткевічу, сцёрлі.

Нагадаем, 8 сакавіка карэспандэнты “Народных навін Віцебска” заўважылі каля помніка беларускаму літаратару малюнак, які ўтрымліваў выяву свастыкі. Ён быў зроблены на чатырох прыступках ярка-чырвонай фарбай, такой з’едлівай, што, здавалася, яна ніколі не адмыецца.

Аднак сёння ад малюнка не засталося і следу. Да гонару дворнікаў прыступкі памытыя так чыста, што ўзнікае ўражанне, быццам брыдкага графіці тут ніколі і не было.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ