Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?

Апублікавана “Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада Орша на 2011—2015 гады”, якая была зацверджаная 26 снежня 2011 года рашэннем №122 Аршанскага гарсавета. У дакуменце адзначаецца, што 3 аб’екты з 25 аршанскіх помнікаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, патрабуюць рэстаўрацыі. Гэта корпус былога кляштара францысканаў, былы манастыр базылянаў і Куцеінскі манастыр.
Будынак кляштара францысканаў у Оршы. Фота К. Шастоўскі / Radzima.org

Усе тры помнікі архітэктуры, якія адносяцца да XVII і XVIII стагоддзяў, знаходзяцца ў моцным заняпадзе, хаця й размешчаныя ў цэнтры Оршы. Будынкі каталіцкага, уніяцкага і праваслаўнага манастыроў зараз належаць аднаму ўладальніку — Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Будынак Базылянскага манастыра ў Оршы. Фота Зміцера Сакалова/Radzima.org

“Праграма”, прынятая Аршанскім гарсаветам, згодна дэкларацыі накіраваная на вырашэнне наступных задач:

  1. захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей Оршы;
  2. паляпшэнне стану помнікаў гісторыі і культуры;
  3. ажыццяўленне кантроля за станам аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі горада Орша;
  4. стварэнне банка дадзеных пра гісторыка-культурныя каштоўнасці;
  5. выяўленне новых аб’ектаў і занясенне іх у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
  6. прыцягненне праз публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, праз экскурсіі, культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы шырокіх слаёў насельніцтва да праблемаў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, іх папулярызацыя;
  7. выяўленне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Куцеінскі манастыр у Оршы. Фота Уладзімер Ткачэнка / Radzima.org

Згодна дадатка да “Праграмы” гарсавет прадугледзіў наступнае забяспячэнне рэсурсамі мерапрыемстваў: на правядзенне экспедыцый па выяўленню матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей, якія павінен арганізаваць аддзел культуры гарвыканкама Оршы, з бюджэта горада выдаткуецца па 500 000 рублеў (каля 60 даляраў) на 2011 і 2013 гады; на правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны — па 1 000 000 рублёў (каля 120 даляраў) на 2011 і 2015 гады.

Што тычыцца рэстаўрацыйных працаў па аднаўленню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, то імі павінны займацца ўладальнікі на ўласныя сродкі. Замест сумаў у каляндарнай сетцы на 2011—2015 гады стаіць фраза: “По мере поступления финансовых средств”. Адкуль, цікава, у Віцебскай епархіі, якая апошнія дзесяць гадоў накіроўвала свае асноўныя высілкі на аднаўленне двух велічных храмаў у цэнтры Віцебска, знойдуцца сродкі на рэстаўрацыю адразу трох манастыроў, ад двух з якіх засталіся толькі муры?

Нагадаем, што ў мінулым годзе аршанскія уніяты пачалі збор подпісаў за перадачу гісторыка-культурнага помніка — будынка былога базылянскага манастыра — у маёмасць Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Праўда, ці здольная грэка-каталіцкая абшчына Оршы знайсці сродкі на аднаўленне будынка, таксама пытанне…

Фота Radzima.org


Меткі: , , , , , ,

Падобнае

    13 каментарыяў

    1. Вшывы Блох  
      12/сакавік/2012 у 19:33

      Нипонял!!! А чо к Дажинкам им евраримонт нисделали???? Ай-ай-ай!!!
      :mrgreen:
      :mrgreen:
      :mrgreen:

    2. Сигурд  
      13/сакавік/2012 у 11:43 1

      Орша, Полоцк, Витебск, Могилёв ... на востоке Республики как-то не очень быстро и аутентично восстанавливают исторические центры городов (большие утраты?)

    3. Ricochet  
      13/сакавік/2012 у 19:40 2

      Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?
      Не адрамантуюць. Гэта ж зразумела. Замест спраў - бязглуздыя пражэкты. Гэтая ўлада ўмее толькі нішчыць. А ад слоў: кляштар, уніят, каталік яе ліхаманка трасе, як чорта ад крыжа.

    4. ya  
      23/сакавік/2012 у 13:58 3

      Шаноуныя авторы, не учите жить - помогите материально! А лучше возьмите шефство хотя бы над хоть одним памятником и покажите как надо и что надо делать!!!

    5. Litvin  
      23/сакавік/2012 у 14:30 4

      ya пісаў:

      - помогите материально!

      А мы "освоим" те средства, что вы перечислите. Так?

    6. ya  
      4/красавік/2012 у 18:42 5

      @ Litvin:
      Можа вам і так (як заусёды)!

    7. ya  
      4/красавік/2012 у 18:43 6

      @ ya:
      А лучше возьмите шефство хотя бы над хоть одним памятником и покажите как надо и что надо делать!!!

    8. Litvin  
      4/красавік/2012 у 20:56 7

      ya пісаў:

      Можа вам

      можа? :mrgreen:

    9. www  
      4/красавік/2012 у 21:24 8

      Litvin пісаў:

      А лучше возьмите шефство хотя бы над хоть одним памятником и покажите как надо и что надо делать!!!

      Греко-католики для шефства не подходят?

    10. www  
      4/красавік/2012 у 21:26 9

      ya пісаў

    11. ya  
      13/красавік/2012 у 8:22 10

      Все "умные" или "умничают"! И только! Как обычно. Либо деньги чужие считают, сами ни копейки не вложив (и не планируя это сделать!) Власти местные виноваты? Они-то как раз-то и делают что могут. А свядомыя вецер ганяюць! Ну, кто что может! Как обычно или как всегда!!! Как правильно?

    12. Litvin  
      13/красавік/2012 у 8:50 11

      ya пісаў:

      Либо деньги чужие считают, сами ни копейки не вложив

      не понял, а кто ж просил "помощь матэрыяльно", так ссать, для последующего освоения не своих (заметь) денег? :mrgreen:ya пісаў:

      не учите жить - помогите материально!

      ya пісаў:

      Как обычно или как всегда!!!

      Власти делают всё через задний проход. И кстати вам действительно
      www пісаў:

      Греко-католики для шефства не подходят?

      Как раз готовы помочь, но вам же ваши московские хозяева не разрешат

    13. Ricochet  
      13/красавік/2012 у 10:16 12

      ya пісаў:

      Власти местные виноваты? Они-то как раз-то и делают что могут.

      Что они могут, мы уже прочитали выше. Исписали лист бумаги словами: сохранить, улучшить, осуществить, создать, выявить, притянуть. Тупо, по-советски назвали это "Программой" и ещё более тупо выделили на её осуществление 180 долларов в год.
      Так кто же, если не местные власти, виноват, что памятники доведены до такого состояния? Униаты, которым вы не хотите передать разрушающееся здание?
      ya пісаў:

      лучше возьмите шефство хотя бы над хоть одним памятником ... помогите материально!

      Бесполезно. Пока вся ваша вертикаль шефствует над молочно-товарными фермами, слова: "помогите материально" будет вашим клеймом. А памятники будут сохраняться, улучшаться и осуществляться только в Программах и Декларациях.

    Каментаваць