У Наваполацку створаны філіял Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі

У Наваполацку створаны філіял Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Спектаклі і канцэрты будуць праходзіць штомесяц на сцэне Палаца культуры ААТ "Нафтан".

Як паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка аддзела культуры Наваполацкага гарвыканкама Валянціну Кішчанку, першы спектакль павінен адбыцца ў канцы красавіка. На оперныя і балетныя спектаклі ў горадзе нафтавікоў чакаюцца аншлагі.

Першы філіял Вялікага тэатра Беларусі быў створаны ў снежні 2011 года ў Магілёве. Н сцэнах Палаца культуры вобласці і канцэртнай залы "Магілёў" з поспехам прайшлі балеты "Жызель" і "Дон Кіхот". Магіляўчане таксама наведалі вечар старадаўняга раманса і канцэрт вакальнай музыкі з удзелам струннага квінтэта "Серэнада".

Паводле БелТА.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ