Глыбоцкая птушкафабрыка пакараная больш чым на 60 мільёнаў рублёў за атручванне рыбы

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці прыняў рашэнне аб спагнанні з ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” кампенсацыі за нанесеную прыродзе шкоду ў памеры 63 661 500 рублеў.
Глыбоцкая птушкафабрыка пакараная больш чым на 60 мільёнаў рублёў за атручванне рыбы

1 чэрвеня 2011 году цэх па перапрацоўцы малака, які належыць птушкафабрыцы скінуў ў раку Дабрылоўка Глыбоцкага раёна адкіды малочный вытворчаці, што прывяло да масавага атручвання рыбы.

Народныя навіны Віцебска” паведамлялі, што пад час абследавання месца гібелі рыбы ў рэчцы было высветлена скідванне неачышчаных водаў і адкідаў вытворчасці сыру, якое адбылося праз 4-ты каналізацыйны калодзеж ачышчальных збудаванняў цэха па перапрацоўцы малака ў вёсцы Запруддзе Глыбоцкага раёна. На ўчастку ракі працягласцю 5 км было знойдзена 674 загінулыя асобіны розных відаў рыб.

Як паведмляе прэсс-служба дзяржаўнай інспецыі аховы жывёльнага і расліннага свету, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута таксама адказная службовая асоба. У Віцебскую абласную інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету накіраванаы судовы загад аб спагнанні сумы прычыненай шкоды.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. Вшывы Блох  
    16/сакавік/2012 у 16:52

    63 миливона-эта скока в деньгах???

  2. Мука Лудак  
    16/сакавік/2012 у 19:48 1

    Подумаешь, штрафанули! Всё из кармана работяг возьмут. А директора как пропёрдывали кресла свои , так и дальше будут это делать...

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: