Кошты на прадукты харчавання ў Віцебску і Мінску ў сакавіку

Сакавіцкія кошты на прадукты харчавання “ННВ” адправіліся вывучаць у магазін “Веста” №133, што знаходзіцца ў віцебскім мікрараёне ДСК – на вуліцы 39-й Арміі, 22. Гэта крама праславілася ў мінулым месяцы тым, што тут адбылася бойка паміж пенсіянерамі, якія стаялі ў чарзе за танным малаком. Нехта зняў гэту тузаніну на відэа і выклаў яго ў інтэрнэт.

Чэргі за малаком там утвараюцца і зараз, але жарсці, дзякуй Богу, ужо ўлягліся. Пенсіянеры па-ранейшаму стаяць каля ўваходу ў падсобку з надпісам “Лифт грузовой” і чакаюць, пакуль адтуль з’явіцца доўгачаканы грузчык са скрыняй малака 1,7% тлустасці (пакет каштуе 1 490 рублёў). Аднак учора, недзе каля гадзіны дня, калі там быў карэспандэнт “ННВ”, чарга была не дужа вялікая (чалавек 15) і людзі паводзілі сябе спакойна.

“А што вы тут чакаеце?” – пытаюся ў мужчыны, які стаяў апошнім. “Да вот, стоим… Ждем, когда молоко привезут. Самые нищие люди в Витебске”, – усміхаецца ён. “А калі яго павінны прывезці?” – «А кто его знает… Время нам не рассказывают, стоим до победы”. – “І што, такія чэргі тут кожны дзень?” – “Да, каждый день”. – “А боек ужо няма?” – “Ай, привыкли уже люди, спокойно ждут”.

Ужо трэці месяц “Весте” №133 даводзіцца вытрымліваць нялёгкую канкурэнцыю з новай крамай “Евроопт”, якая адкрылася тут праз дарогу. Народ, асабліва па выходных, літаральна бярэ дыскаўнтар у аблогу – у касы стаяць даўжэзныя чэргі. Некаторыя бяруць не ўпакоўкамі ці пляшкамі, а скрынямі. На свае вочы бачыла, як месяц таму два мужчыны набывалі пяць скрыняў гарэлкі, а жанчына – мо, 30 слоікаў таматнай пасты. Таму мясцовай “Весте”, якая доўгі час ў гэтым раёне была адзінай больш-менш прыстойнай крамай, зараз даводзіцца круціцца, каб завабіць пакупнікоў і да сябе.

Як распавяла сяброўка, якая жыве ў гэтым раёне, суседства “Евроопта” пайшло “Весте” на карысць: “Тут зараз значна пашырыўся асартымент. Сталі часцей праводзіцца розныя акцыі са зніжкамі – на алей, гарбату, каву, маянэз і іншыя прадукты. Пакупнікоў тут меней не стала – калі ў “Евроопте” ўтвараюцца вялікія чэргі, многія ідуць сюды, каб зэканоміць калі не грошы, дык час. Калі чалавеку трэба толькі, напрыклад, хлеб, навошта яму паўгадзіны стаяць у чарзе?”

З 14 сакавіка на 7% падаражэў цукар – з 7 000 рублёў да 7 500 рублёў. Аднак патаннела грэчка – расійская і беларуская. Айчынную дык увогуле можна набыць па 11 980 рублёў. Не падняліся кошты на гарэлку – пляшка “За удачу” каштуе тыя ж 23 200 рублёў. Значна выраслі кошты на бананы. Пры гэтым патаннелі цытрусавыя – апельсіны, лімоны, мандарыны. Не змяніўся кошт на галоўны прадукт на стале беларусаў – бульбу прадаюць па 2 020 рублёў.

Прыводзім кошты сакавіка (нагадаем, кошты папярэдняга месяца – лютага, мы глядзелі ў “Весце” №128, што на праспекце Белабародава, 1/2).

Малако (3,6%, 0,9 л, поліэтыленавы пакет) – 4 240 рублёў (столькі ж і ў лютым)
Біясмятана (17%) – 6 050 рублёў
Масла сметанковае (72,5%, 200 г) – 9 310 рублёў (у лютым 8 930 рублёў)
Сыр “Расійскі” – 44 020 рублёў (у лютым “Галандскі” каштаваў 42 710 рублёў)
Біятварог (абястлушчаны, 200 г) – 3 750 рублёў
Яйкі (Д-0) – 9 560 рублёў
Алей “Любонька” – 17 050 рублёў (столькі ж у лютым)
Хлеб “Родныя прасторы” (0,74, без упакоўкі) – 3 550 рублёў
Цукар: у поліэтыленавым пакеце – 7 000 рублёў; у папяровым пакеце – 7 500 рублёў
Соль “Беларуская” – 1600 рублёў (1 530 рублёў)
Гарбата “Tess” (чорная, 100 г) – 14 980 рублёў
Кава Nescafe Classic (100 г) – 29 900 рублёў
Мяса (свініна) – 54 020 рублёў
Курыца – не было ў продажы (у лютым тушка бройлера каштавала па 23 530 рублёў за кг)
Рыба (гарбуша) – 29 500 рублёў
Рыс (круглазерневы) – 10 230 рублёў
Грэчка (1 кг, Расія) – 15 000 (у лютым – 16 910 рублёў)
Макароны (“Саомі”, Расія, 450 г) – 5 900 рублёў
Мука (Полацк, вышэйшы гатунак, 1 кг) – 3 830 рублёў (столькі ж у лютым)
Гарэлка “За удачу” (0,5 л) – 23 200 рублёў (столькі ж – у лютым; 20 500 рублёў – у студзені і снежні; 17 020 рублёў – у лістападзе; 15 990 рублёў – у кастрычніку; 11 340 рублёў ¬– у верасні)
Яблыкі (Беларусь) – 9 500 рублёў
Груша “Канферэнцыя” – 13 850 рублёў
Бананы – 15 500 (у лютым – 12 950 рублёў; у студзені – 9 200 рублёў)
Апельсіны – 9 990 рублёў (у лютым – 11 100 рублёў; у студзені – 15 550 рублёў)
Лімон – 11 590 рублёў (13 240 рублёў)
Мандарыны – 6 960 рублёў (15 000 рублёў)
Памідоры – не было ў продажы
Агуркі – не было ў продажы
Капуста белакачанная – 1 470 рублёў (1 430 рублёў)
Капуста пекінская – 9 050 рублёў (8 890 рублёў)
Цыбуля – 4 130 рублёў (столькі ў лютым і студзені)
Морква – 3 120 рублёў (3 030 рублёў)
Бульба – 2 020 рублёў (столькі ж у лютым)
Буракі – 2 490 рублёў (2 420 рублёў)
Часнок – не было ў продажы
Салата (кг) – 44 000 рублёў

А ніжэй – кошты, якія спецыяльна для “ННВ” даслала адна наша мінская чытачка ў краме «Зеленый клен», якая знаходзіцца на Ігуменскім тракце, 26 у раёне Лошыца беларускай сталіцы. Што адразу кінулася ў вочы – бульба ў Мінску таннейшая.

Малако (3,6%, 0,9 л, поліэтыленавы пакет) – 4 860 рублёў
Смятана (26%, 0,5 л) – 9 200 рублёў
Масла сметанковае (72,5%) – 8 240 рублёў
Сыр “Галандскі” – 55 920 рублёў
Тварог (12%, 200 г) – 4 910 рублёў
Яйкі (C1) – 9 630 рублёў
Алей (самы танны) – 12 310 рублёў
Хлеб “Нарочанский” (900 г) – 6 080 рублёў
Цукар – 7 500 рублёў
Соль “Беларуская” –1 660 рублёў
Гарбата “Хэйліс” (чорная, 100 г) – 13 060 рублёў
Кава Nescafe Classic (100 г) – 37 020 рублёў
Мяса (свініна для адбіўных) – 79 050 рублёў
Курыца (тушка бройлера, 1 кг) – 24 480 рублёў
Рыба (хек, ва ўпакоўцы) – 43 220 рублёў
Рыс – 11 630 рублёў
Грэчка (900 г, Расія) – 13 330 рублёў
Макароны (“Столичная мельница”, Мінск, 900 г) – 8 360 рублёў
Мука (“Столичная мельница”, вышэйшы гатунак, 1 кг) – 4 180 рублёў
Гарэлка (“Стольградная”) – 25 740 рублёў
Яблыкі (Польшча) – 12 860 рублёў
Яблыкі (Беларусь) – 10 540 рублёў
Яблыкі (Малдова) – 13 260 рублёў
Яблыкі (Бельгія) – 21 730 рублёў
Яблыкі (Італія) – 23 280 рублёў
Груша (Бельгія) – 18 120 рублёў
Бананы – 16 230 рублёў
Апельсіны (Егіпет) – 13 250 рублёў
Апельсіны (Турцыя) 13 340 рублёў
Лімон (Турцыя) – 13 240 рублёў
Грэйпфрут (Ізраіль)– 12 250 рублёў
Мандарыны – 16 190 рублёў
Ківі (Італія) – 15 020 рублёў
Ківі (Італія, у кошыку, 1 кг) – 12 760 рублёў
Слівы (Італія) – 53 650 рублёў
Памела – 18 560 рублёў
Дыня (Іспанія) – 27 990 рублёў
Памідоры (Нідэрланды) – 40 880 рублёў
Памідоры (Турцыя) – 39 210 рублёў
Агуркі – 31 630 рублёў
Капуста белакачанная – 5 200 рублёў
Капуста пекінская – 12 380 рублёў
Капуста каляровая (Польшча) – 29 950 рублёў
Перац салодкі чырвоны – 50 920 рублёў
Перац салодкі жоўты – 64 180 рублёў
Перац салодкі аранжавы – 62 130 рублёў
Цыбуля – 3 630 рублёў
Морква – не было
Бульба – 1 610 рублёў
Буракі – 1 350 рублёў
Рэдзька чорная зімняя – 3 580 рублёў
Часнок (Кітай) – 26 220 рублёў
Цыбуля зялёная, пер’е (70 г) – 5 190 рублёў
Пятрушка “кучаравая” (40 г) – 5 190 рублёў
Укроп (40 г) – 5 190 рублёў
Шампіньёны (Беларусь) – 37 910 рублёў
Цукіні (Іспанія) – 54 850 рублёў
Радыс – 41 870 рублёў
Баклажан – 43 010 рублёў


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Мука Лудак  
      17/сакавік/2012 у 0:01

      Мандарыны ужо згнілі, таму і патаннелі.

    Каментаваць