“Рубон” трымае за сабой трэці радок турнірнай табліцы

Суботнюю паразу ад “Гродна-93” віцебская каманда вышэйшай лігі па баскетболу “Рубон” змяніла учорашняй вікторыяй у родных сценах над мінскім клубам “БГУІР”.

На працягу першай паловы матча шалі схіляліся ў бок то адной дружыны, то ў бок другой. Лідарства віцебскай дружыны больш-менш вызначылася ў трэцяй чвэрці. Падапечным Руслана Байдакова ў гэтым адрэзку гульні на пэўны час удалося адарвацца ад апанентаў на 13 ачкоў.

Аднак перавагу віцябляне ледзь былі не згубілі. Супернік скараціў разрыў да трох ачкоў. Гэта было ўсё, на што мінчане аказаліся здатнымі ў перадапошнім перыядзе і цалкам у гульні. У апошняй чвэрці “Рубон” зноў нарошчваў сваю перавагу і завяршыў няпростую для сябе баталію з лікам 73:62. Віцебская каманда працягвае трымаць за сабой трэці радок турнірнай табліцы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць