«Ямелева шчасце» на новы лад

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень артыста-лялечніка. Віцебская “Лялька” адзначыла свята новым спектаклем – 21 сакавіка ў тэатры адбылася здача новай пастаноўкі для дзяцей “Ямелева шчасце”.
«Ямелева шчасце» на новы лад. Фото Яны Ильиной

Калі быць дакладным, то гэта не новы, а стары новы спектакль. Гэта пастаноўка раней мела іншую назву – “Казка пра Ямелю”, і ішла ў “Ляльцы” напрацягу 20 гадоў. А сёлета мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Клімчук вырашыў аднавіць спектакль. У пастаноўцы цалкам змяніўся акцёрскі склад – на сцэну зараз выходзяць Вольга Маханькова, Аляксей Макарскі, Вольга Лазебная, Наталля Гайдук, Сяргей Талкач, Валерый Зімніцкі, Міхаіл Клімчук. Іншымі таксама сталі дэкарацыі, лялькі і касцюмы.

«Ямелева шчасце» на новы лад. Фото Яны Ильиной

П’есу Лізаветы Тарахоўскай паводле рускіх народных казак на беларускую мову пераклаў Пятро Ламан. Над сцэнаграфіяй спектакля працаваў Аляксандр Сідараў, над лялькамі і касцюмамі – Ганна Сідарава. Музыку да пастаноўкі напісаў кампазітар Алег Залётнеў, харэаграфічныя нумары ажыццявіла Дзіяна Юрчанка.

«Ямелева шчасце» на новы лад. Фото Яны Ильиной

«Ямелева шчасце» на новы лад. Фото Яны Ильиной

«Ямелева шчасце» на новы лад. Фото Яны Ильиной

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ