У Віцебску пройдзе Міжнародны турнір Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі

У Цэнтральным спартыўным комплексе ў Віцебску з 22 па 25 сакавіка пройдзе Міжнародны турнір Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі (ЕЮБЛ). У турніры прымуць удзел 8 каманд з Беларусі, Расіі, Латвіі і Польшчы.

Нашу краіну на гэтых спаборніцтвах прадставіць мінская каманда БДУІР. Яе аснову складаюць гульцы, якія сёлета ўлетку выступяць у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Балгарыі. А зараз мінчанам давядзецца змагацца з наступнымі клубамі: "Хімкі", "Валгаград" – з аднайменных расійскіх гарадоў, "Дынама" (Масква), "Рыга", "Ліепая", ДSN (Латвія), "Трэфл" (Сопат, Польшча). Узрост спартсменаў – 19-20 гадоў.

Віцебскі этап Міжнароднага турніру ЕЮБЛ – трэці па ліку. Папярэднія этапы прайшлі ў Беларусі і Латвіі. Фінал спаборніцтваў пройдзе ў Рызе 26-29 красавіка. Пасля 10 матчаў двух ранейшых этапаў мінскі БДУІР набраў 18 ачкоў і займае 3-е месца ў турнірнай табліцы. На два ачкі болей у эстонскай каманды "Хіто". У польскага "Трэфла" – 19 ачкоў.

Усяго ў турніры ЕЮБЛ удзельнічаюць 16 каманд з розных еўрапейскіх краін. У фінал выйдуць 4 мацнейшыя каманды.

Гульнявая праграма турніру пачнецца ў пятніцу, 23 сакавіка. Расклад першага дня спаборніцтваў:

10.00 Валгаград – Хімкі
11.20 Трэфл – Рыга
12.40 Ліепая – Рыга
14.00 БДУІР – Дынама
15.20 Хімкі – Трэфл
16.40 Рыга – Валгаград
18.00 Дынама – Ліепая
19.20 Рыга – БГУІР

Расклад наступных матчаў можна паглядзець тут: http://www.neybl.lv/public/?id=59&ln=en&news_..

Меткі:

Чытайце яшчэ