Юнацкая баскетбольная еўраліга. Дзень другі.

У Віцебскім цэнтральным спартовым комплексе 24 сакавіка адбыліся чарговыя матчы Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі (U-20).

Для беларускай каманды БДУІР (Мінск) у гэты дзень усё склалася не так, як хацелася. Першую гульню беларусы прайгралі латвійскай камандзе “Ліепая”. Для высвятлення пераможцы ў гэтым паядынку спатрэбіўся овер-тайм. Мацней апынуліся госці з Латвіі. А напрыканцы дня мінчане святкавалі перамогу над іншым латвійскім клубам – ДСН – з лікам 66:53.

Вынікі іншых гульняў:

БК «Валгаград» (Расія) – БК «Трэфл» (Польшча) – 48:55

БК «Дынама» (Масква) – БШ «Рыга» – 66:58

БК «Хімкі» (Расія) – БШ «ДСН» – 72:60

БШ «Рыга – «Валгаград» – 41:64

БК «Трэфл» – «Дынама» (Масква) – 59-45

БК «Ліепая» (Латвія) – БК «Хімкі» – 62:59

Сёння, у апошні дзень міжнароднага спаборніціва, вызначацца ўдзельнікі фіналу, які пройдзе ў Рызе. Мінскі клуб БДУІР у 13.00 згуляе з польскім “Трэфлам”. Уваход – вольны.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць