З Днём Волі!

ННВ” віншуюць сваіх чытачоў з Днём Волі! У падарунак – верш Янкі Купалы “За свабоду сваю”.

За свабоду сваю
Ўсёй душой пастаю;
У агонь, у ваду
Я за ёю пайду.

Лепей сам сябе дам
Пахаваці людзям,
Як свабоду хаваць,
Злыбядзе аддаваць.

Ў сэрцы, ў думках сваіх
З самых лет маладых
Я яе ўзгадаваў
I сваёю назваў...

Гэй ты, гэй, вецер, пей
А свабодзе маей!
Гэй ты, гэй, бор, шумі,
А свабодзе грымі!

Гэй ты, сонца, гары
Ад зары да зары,
Ланцугі распалі
Па ўсёй чыста зямлі!..

Чытайце яшчэ