Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга. Дзень трэці

У Віцебску прайшлі апошнія баталіі трэцяга этапа Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі (U-20).

Айчынны клуб “БДУІР” у заключнай сустрэчы з польскім “Трэфлам” прымусіў панервавацца. Пасля першых дзвюх чвэрцей здавалася: у беларусаў няма ніякіх шанцаў на вікторыю. Аднак нашы землякі праявілі характар і перавялі гульню ў овер-тайм. Дзе і ўзялі верх.

Перамогай над “Рыгай” завяршыла спаборніцтва расійская дружына “Хімкі”. Рыжскі “ДСН” быў мацней за маскоўскае “Дынама”. Латвійская “Ліепая”, якая стала пераможцам трэцяга этапа U-20, абыграла ў гэты дзень “Валгаград”.  Падмаскоўныя “Хімкі” занялі другое месца. А мінскі "БДУІР" замкнуў тройку лепшых.

Па выніках агульнага заліка пасля трох этапаў у “фінал чатырох” прабіліся: эстонскі “Хіто”, які ў 15 матчах не зведаў ніводнай паразы. Другі – мінскі “БДУІР”, на рахунку якога 12 перамог і тры пройгрышы. За ім ідуць польскі “Трэфл” і піцерскі “Спартак”, якія маюць па 11 вікторый і 4 паражэнні суадносна. “Фінал чатырох” запланаваны на канец красавіка .


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць