“ВітЭн” на сваёй пляцоўцы ўзяў тры ачкі

Перад сённяшняй паездкай у расійскі Нарыльск на міжнародны турнір па міні-футболе “Гран-при “Норильский никель” віцебская дружына “ВітЭн” у себе дома правяла матч вышэйшай лігі з баранавічскім “Гаспадаром”.

У гэтай гульні стала сімвалічным, што віцебляне дабіваліся поспеху ўжо на стартавых секундах таймаў. У дэбютным атрэзку матча на 39-й секудзе пасля штрафнога на дабіванне добра згуляў Аляксандр Алішчук, які вывеў месцячаў наперад. У другой палове матча “ВітЭн” яшчэ тройчы дабіваўся поспеху. У гэтай сустрэчы наш варатар Вячаслаў Шчарбачэня быў блізкі да таго, каб запісаць у свой актыў сёмы сухі матч у чэмпіянаце. Аднак футбалісты мясцовай дружыны пакінулі без увагі быў Сяргея Катко, які без перашкод перайграў варатара віцяблян і зрабіў лік 4:1. Гэтыя лічбы на табло і захаваліся да фінальнай сірэны.

У Нарыльску падапечныя Юрыя Поклада з 3 па 5 красавіка правядуць барацьбу за трафей з мясцовым клубам “Норильский никель”,а таксама з камандамі “Шанхай КсюФан” (Шанхай, Китай) і “Кайрат” (Алматы, Казахстан).


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць