Другі этап “Рубон” пачне хатняй сустрэчай

У гэтую пятніцу, 6 красавіка, пройдуць першыя матчы другога этапа чэмпіяната Беларусі па баскетболе ў вышэйшай лізе.

Зараз, пасля 24 тураў, баскетбольныя клубы падзеленыя на дзве групы ў адпаведнасці з турнірным становішчам. У першую групу ўваходзяць дружыны, якія занялі з 1 па 4 месца, у другую – з 5 па 7 месца. Цяпер камандам трэба пазмагацца за ачкі ў сваіх групах. З кожным супернікам яны правядуць па дзве гульні – адну дома, другую на выезде.

Віцебскі клуб ”Рубон”, які пасля першага этапа замацаваў за сабой трэці радок у турнірнай табліцы, працягне барацьбу ў верхнім квартэце з “Мінскам-2006”, “Гродна-93” і “Мінскам -2006 (2)”. Першую гульню другога этапа нашы баскетбалісты правядуць у гэтую пятніцу ў Віцебскім цэнтральным спартовым комплексе з “Гродна-93”. Пачатак сустрэчы ў 18.00.

Чытайце яшчэ