Каманда Віцебшчыны саступіла ў барацьбе за трэцяе месца

У Віцебскім палацы спорту прайшла сустрэча паміж камандамі Віцебскай і Брэсцкай абласцей за трэцяе месца ў межах пятага рэспубліканскага спаборніцтва сярод аматарскіх каманд на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Мацней у гэтым паядынку аказаліся госці з Брэстшчыны, якія абыгралі гаспадароў з розніцай у адну шайбу 2:3. Першы перыяд для мясцовай дружыны прайшоў няўдала – каманда Прыдзвіння прапусціла ў свае вароты дзве шайбы.

Але ў другой трэці гаспадарам ільду спатрэбілася некалькі хвілін, каб зраўняць лік. Пасля першай забітай шайбы ў вароты брэсцкага клуба трыбуны Палаца спорту ажывіліся і бадзёра падтрымлівалі сваіх землякоў.

Аднак вікторыі прыхільнікі мясцовага клуба ад сваіх хакеістаў не ўбачылі. Хвілін за дзесяць да фінальнай сірэны гасцям удалося рэалізаваць лішняга і захаваць сваю браму на замку.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць