Віншаванне ксяндза біскупа Уладзіслава Бліна на Вялікдзень

Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Ён жыве сярод нас у Божым слове і сакрамэнтах. Чалавек патрабуе Бога. Ён – надзея і сэнс нашага жыцця.

Таму выйдзі на спатканне са сваім Богам. Вазьмі з сабою самага лепшага сябра, бабулю, дзядулю, маму і тату, сястру і брата. Ён пераменіць нашае жыццё. Напоўніць нашыя сэрцы любоўю і радасцю. Хрыстос уваскрос, каб і мы мелі ўваскрасенне. Алелюя!

Молячыся аб плённым перажыванні Свята Змёртвыхпаўстання Пана, ад сэрца ўдзяляю пастырскае блаславенне: у імя Айца і Сына, і Святога Духа.

З пастырскім блаславеннем біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ