У Віцебску прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Каваленкі

8 красавіка ў Вербную нядзелю ў Віцебску жонка Сяргея Каваленкі Алена з яшчэ адной дзяўчынай зладзілі пікеты ў падтрымку зняволенага апазіцыянера, на якіх раздавалі ўлёткі.
У Віцебску прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Каваленкі. Courtesy photo

Пікеты былі арганізаваныя каля гандлёвага цэнтра “Беларусь”, Свята-Пакроўскага сабора і чыгуначнага вакзала. Акцыя праходзіла пад плакатам “Свабоду Сягею Каваленку”, пад час пікетаў было распаўсюджана каля 300 улётак.

У Віцебску прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Каваленкі. Courtesy photo

Сяргей Каваленка, які ад сярэдзіны снежня трымае галадоўку, зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3 “Віцьба”, да яго прымяняецца прымусовае кармленне.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ