На Радуніцу у Віцебску да могілак пусцяць дадатковыя аўтобусы

У аўторак, 24 красавіка, калі будзе святкавацца Радуніца, у сувязі з павелічэннем пасыжырапатоку на маршрутах грамадскага транспарта, якія ідуць да могілак, будзе павялічаная колькасць аўтобусаў.
У аўторак, 24 красавіка, калі будзе святкавацца Радуніца, у сувязі з павелічэннем пасыжырапатоку на маршрутах грамадскага транспарта, якія ідуць да могілак, будзе павялічаная колькасць аўтобусаў. Фото photo.bymedia.net

З 9:00 да 16:00 у кірунку могілак “Мазурына” будзе арганізаваная праца наступных аўтобусных маршрутаў: №12 “Мікрараён Медцэнтар”—“Уланавічы-2” — 14 аўтобусаў, “Вакзал”—“Уланавічы-2” — 4 аўтобусы, “Вакзал”—“Мазурына” — 4 аўтобусы, “вул. Камуністычная”—“Уланавічы-2” — 4 аўтобусы, “вул. Камуністычная”—“Мазурына” — 4 аўтобусы, №106 “Мікрараён Білева-1”—“Уланавічы-2” — 2 аўтобусы.

У накірунку могілак “Копці” будзе хадзіць аўтобус №31 ад Прывакзальнай плошчы з інтэрвалам 15-20 хвілін, а таксама ад прыпынку “Маскоўская” з тым жа інтэрвалам.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ