Лукашэнка ўхваліў праект Косінца па добраўпарадкаванні Полацка коштам 2 трыльёны рублёў

Напярэдадні кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца. Сярод пытанняў, якія разгледзіў прэзідэнт, быў праект развіцця Полацка.

Ён прадугледжвае, у прыватнасці, стварэнне культурна-гістарычнага цэнтра і турыстычнай інфраструктуры вакол Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і Сафійскага сабора. Згодна з праектам, гэтыя полацкія мясціны павінны цалкам змяніцца. Рэканструкцыя закране многія гарадскія аб’екты. У ваколіцах двух духоўных святыняў плануць прабудаваць новыя гасцініцы, выставачныя цэнтры, кавярні, рэстараны, месцы для адпачынку. Улады таксама збіраюцца аднавіць сцежку святой Еўфрасінні ўздоўж Палаты. Саму раку хочуць зрабіць судаходнай.

Як паведаміў прэзідэнту А.Косінец, агульны кошт праекта ацэньваецца ў 2 трыльёны рублёў. Завяршыць яго плануецца праз тры гады, у 2015-м. Для рэалізацыі гэтых амбітных планаў будуць прыцягнуты сродкі інвестараў.

Як паведамляе БелТА, Лукашэнка адобрыў прапанаваную канцэпцыю і даручыў падрыхтаваць праект адпаведнага ўказа.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ