Мосарская парафія запрашае баяністаў

Традыцыйна ў філіяльнай капліцы Мосарскай парафіі ў в. Савуткі Шаркаўшчынскага раёна адбываецца тытулярны фэст святога Юзафа-рамесніка. У гэтым годзе святкаванне пройдзе 29 красавіка ў нядзелю ў 15 гадзін.

Таму пасля ўрачыстай Святой Літургіі вернікі працягнуць святкаванне аж да позняга вечара. На фэст у в. Савуткі вельмі запрашаем баяністаў і акардэяністаў з наваколля, каб не толькі памаліцца Богу, але і заспяваць цудоўныя песні і патанчыць.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ