Запозненая паводка на Дзвіне

З-за халоднай вясны паводка на Дзвіне пачалася пазней звычайнага, але зараз яна набірае сілу. У Віцебску ў вусці Віцьбы зноў затоплены пешаходны мост, а бетонныя набярэжныя схаваліся пад вадой.
Запозненая паводка на Дзвіне. Фота Сержука Серабро

У Верхнядзвінску ёсць небяспека затаплення падворкаў і гаспадарчых пабудоў — узровень вады ў Дзвіне набліжаецца да крытычнага значэння 840 см. Па дадзеных Рэспубліканскага Гідраметэаралагічнага цэнтра, 22 красавіка ўзровень вады тут дасягнуў 810 см, а рост за мінулыя суткі склаў 24 см.

Запозненая паводка на Дзвіне. Фота Сержука Серабро

На іншых гідрапастах на Дзвіне па стану 22 красавіка дадзеныя наступныя: у Віцебску ўзровень вады 815 см, рост — 16 см; у Уле ўзровень вады 849 см, рост — 12 см; у Полацку ўзровень вады — 908 см, рост — 13 см.

Запозненая паводка на Дзвіне. Фота Сержука Серабро

Найбольшая хуткасць прыбыцця вады назіралася 18-19 красавіка. Так, за адзін дзень 18 красавіка ў Уле вада паднялася на 91 см, а ў Віцебску 18 красавіка на 95 см і 19 красавіка — на 96 см.

Запозненая паводка на Дзвіне. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ