«Нафтан» згуляе ў фінале Кубка Беларусі з “Мінскам”

Наваполацкі "Нафтан" стаў першым фіналістам Кубка Беларусі, абыграўшы ў паўфінале ў серыі пенальці "Гомель" (3:1, асноўны час – 0:0).

Другі фіналіст вызначыўся ў другім паўфінальным супрацьстаянні. «Мінск» не сустрэў супраціву з боку «Нёмана» (2:0), паведамляе Goals.by.

Нагадаем, «Нафтан» ужо быў уладальнікам трафея ў сезоне 2008/2009. Тады ў фінале быў абыграны салігорскі "Шахцёр" з лікам 2:1 (дадатковы час). «Мінск» згуляе ў фінале Кубка краіны ўпершыню.

Вырашальны матч адбудзецца 20 мая.

Паводле Goals.by

Меткі: ,

Чытайце яшчэ