“Рубон” у 1/4 фінала плэй-оф згуляе з “БДУІР”

Сённяшняй сустрэчай паміж БК “Асіповічы” і “Сож” завяршыўся другі этап чэмпіяната Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд вышэйшай лігі.

Віцебская каманда пасля трыццаці тураў спаборніцтва заняла трэці радок у турнірнай табліцы. І ў чвэрцьфінальнай серыі (да дзвюх перамог) згуляе са сталічным клубам “БДУІР”. Першы матч адбудзецца ў пятніцу, 4 траўня, у Віцебскім цэнтральным спартовым комплексе. Пачатак матча – у 18.00. Другую гульню гэтай серыі віцябляне правядуць на выяздзе 6 траўня.

Іншыя пары ? фінала плэй-оф размеркаваліся наступным чынам: “Гродна-93” – “ Сож”;
“Мінск-2006 (2)” – “Асіповічы”.

Баскетбольны клуб "Мінск-2006", які заняў 1-е месца пасля папярэдніх этапаў, аўтаматычна праходзіць у фінальную частку чэмпіяната. "Фінал чатырох" першынства краіны па баскетболе сярод мужчынскіх каманд адбудзецца 12-13 траўня ў спарткомплексе "Мінска-2006".

Меткі: ,

Чытайце яшчэ