“Зорка-БДУ” павезла з Віцебска тры ачкі

Пасля першага тайма быў вялікі спадзеў, што віцебская футбольная жаночая каманда “Універсітэт” у сябе дома падзеліць ачкі са срэбраным прызёрам мінулага чэмпіяната – “Зоркай- БДУ”.

Першы адрэзак гульні, можна сказаць, прайшоў у роўнай барацьбе. Хвілін за 15 да перапынка госцям усё-ткі ўдалося навязаць віцяблянкам сваю гульню. Стартавы тайм матча выдаўся небагатым на вострыя моманты. Можна адзначыць удар са штрафнога абаронцы віцебскай каманды Вольгі Волкавай – мяч трапіў у перакладзіну. Варта ўзгадаць і сэйв варатаркі “Універсітэта” Аліны Броўка, якая пасля небяспечнага ўдара здолела выцягнуць мяч з ніжняга вугла літаральна кончыкамі пальцаў.

Другі тайм прайшоў пад націскам мінчанак, якія двойчы дабіліся поспеху.


Меткі: ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. acrid71  
      1/май/2012 у 9:35

      Правильно ли я понимаю,что спортсменки в футболках ,с начертанными от руки угольком номерами и именем спонсора-столичные студентки ?

    2. Игорь  
      1/май/2012 у 9:40 1

      Да.

    3. Um.Ko  
      2/май/2012 у 11:54 2

      зато у наших с формой большие проблемы

    Каментаваць