Слова як птушка

Сёння агульнае свята для журналістаў з усіх кантынентаў – Сусветны дзень свабоды друку. У Беларусі ж на афіцыйным узроўні гэту дату не заўважаюць: у назве свята ёсць адно прыгожае, ёмістае і страшнае слова – свабода.

Супрацоўнікаў дзяржаўных медый у нашай краіне віншуюць 5 мая, у Дзень друку, які бярэ сваю гісторыю ад бальшавіцкай газеты “Правда”. Цікава, ці выпісвае хто ў Беларусі зараз тую “Правду”, але ж традыцыя, відаць, згіне няхутка…

Што тычыцца Сусветнага дня свабоды друку, то нарадзіўся ён у Афрыцы. 3 мая 1991 года ў сталіцы Намібіі прадстаўнікі незалежнай прэсы “чорнага кантынента” прынялі «Віндхукскую дэкларацыю». І ў ёй быў заклік да ўрадаў дзяржаў свету аб забеспячэнні свабоды прэсы і яе дэмакратычным і незалежным характары.

Можна доўга казаць пра беларускую прэсу пад прэсам. Пра тое, што незалежныя выданні ў нас можна пералічыць за некалькі хвілін. Пра тое, як няпроста працаваць у гэтых умовах журналістам недзяржаўных СМІ.

Але ўсё гэта будзе сумна, доўга і зусім несвяточна.

Няхай наша свабода пакуль зацугляная. Але ж Слова, як і птушку, не зацугляеш. Птушка ж вольная – і лётае, дзе хоча, пад гэтым светлым Божым небам. Так і свабоднае Слова – яно ўсё адно нараджаецца і ляціць да таго, хто хоча яго прыняць.

Народныя навіны Віцебска” віншуюць тых сваіх калег, хто сёння дапамагае палёту гэтай птушкі свабоды. І хто ўзважвае кожнае сваё Слова, перад тым як выпусціць яго ў свет.

І, канешне ж, мы віншуем ўсіх нашых чытачоў, хто ўсе гэтыя гады з намі. Ваша маральная падтрымка дапамагае нам трымацца на гэтай выспе свадобнага Слова. Будзем шчыраваць, каб і далей быць адказнымі за тое, што робім.


Меткі: , ,

Падобнае

    14 каментарыяў

    1. наталка  
      3/май/2012 у 17:47

      Віншуем! ад усяго сэрца! дзякуй вам за працу!

    2. Litvin  
      3/май/2012 у 17:54 1

      Вiншую са сьвятам! Дзякуй вялiкi супрацоўнiкам ННВ за нялёгкую працу ў наш складаны час.

    3. goga  
      3/май/2012 у 18:05 2

      Далучаюсь !!! Вы лепшыя !!!

    4. Сесицкий Сергей  
      3/май/2012 у 18:31 3

      Са Святам!!!!

    5. Иванна Иванова  
      3/май/2012 у 18:58 4

      Эй, вы, люди, помогите,
      Вы печать освободите,
      От запретов, от цензуры,
      Да от властных самодуров!

      Пусть читают правду люди,
      Пусть за вас им стыдно будет,
      Не губите журналистов,
      Совесть ваша будет чистой!

      За печатную свободу,
      Для свободного народа,
      Мы вас будем поздравлять,
      Поздравочки оставлять!

    6. goga  
      3/май/2012 у 20:29 5

      И хороршую песню в честь праздника. [video]http://www.youtube.com/artist/Al_Bano_&_Romina_Power?feature=watch_video_title[/video]

    7. Яна Ільіна  
      4/май/2012 у 6:48 6

      Дзякуй, даражэнькія, усім за віншаванні. Нават нечакана: і вершы тут, і добрыя словы, і нават песня! З гэтай цудоўнай песні сёння і пачалася мая раніца. 🙂

    8. acrid71  
      4/май/2012 у 8:20 7

      Песня какая? Liberta или Felicita?

    9. Яна Ільіна  
      4/май/2012 у 11:00 8

      @ acrid71:
      Мне и та, и другая нравятся. Но больше - Liberta. Вообще сто лет уже эти песни не слушала, а тут представился случай.

    10. goga  
      4/май/2012 у 11:51 9

      http://www.youtube.com/watch?v=GFwu1xNUN-g -------------- LIBЕRTA конечно!!!!

    11. Яна Ільіна  
      4/май/2012 у 13:17 10

      А вот еще одна гениальная песня, на эту же тему:

      Часто слушаю.

    12. acrid71  
      4/май/2012 у 13:21 11

      Ну ,Феличита тоже философская песня.
      Felicita e un bicchiere di vino
      Con un panino la felicita.
      Счастье - это стакан вина
      и кусок хлеба.:-D

    13. krasula  
      4/май/2012 у 23:47 12

      Поздравляю всех с праздником! Пусть свобода слова и ответственность за него будут неразделимы.

    14. goga  
      5/май/2012 у 16:40 13

      Ой ни гаварыце красуля вы наша.... http://youtu.be/mQhUr70k2KE

    Каментаваць