Фэст баяністаў у вёсцы Савуткі

У невялікай вёсачцы Савуткі Шаркаўшчынскага раёна 29 красакавіка ва ўспамін святога Юзафа-рамесніка ў першы раз адбыўся фэст баяністаў.

У шэрасці працоўных будняў святы Юзаф, наш апякун, вучыць нас адпачываць, таму на фэст, на свята сабралася ўся вёска.

Пасля ўрачыстай Святой Літургіі, якую цэлебраваў душпастыр парафіі ксёндз Аляксей Юркайць, вернікі працягнулі святкаванне разам з глыбоцкімі баяністамі Юзафам і Данілай аж да позняга вечара: спявалі песні, на вогнішчы смажылі каўбаскі, а потым танцавалі прыгожыя даўнейшыя танцы.

Гук баяна не заставіў без узрушэння нікога з жыхароў: кожны з настальгіяй успамінаў былыя часы, калі шматлікія людзі збіраліся “на сяло” і весела бавілі час. Няшмат ўжо засталося жыхароў, вёска паволі занікае, але чаканне фэсту святога Юзафа дадаць нам сілы, каб і ў наступным годзе мы змаглі праславіць Бога і цудоўна адсвяткаваць!


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. car insurance  
      9/Лістапад/2014 у 1:24

      Your article was excellent and erudite.

    Каментаваць