У Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Сяргея Каваленкі

4 траўня ў Віцебску на будынку студэнцкага інтэрната на праспекце Фрунзэ каля 8:00 быў вывешаны нацянальны бел-чырвона-белы сцяг.
У Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Сяргея Каваленкі. Courtesy photo

Як паведаміла крыніца, пажадаўшая застацца неназванай, да сцяга была прымацаваная цыдулка наступнага зместу: “За вызваленне Сяргей Каваленкі. Патрыёты ВКЛ-Беларусі”.

У Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Сяргея Каваленкі. Courtesy photo

Вядомага беларускага апазіцыянера Сяргея Каваленку 2 траўня з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках пад Мінскам перавялі ў следчы ізалятар МУС, так званую “Валадарку”. На думку яго жонкі Алены, актывіста могуць вярнуць у віцебскі СІЗА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ