Урачыстасць у Мосарскім “Санктуарыі” святога Юстына-мучаніка

Бурлівыя каляіны амаль трохсотгадовай гісторыі рэліквій святога Юстына-мучаніка на беларускай зямлі заахвочваюць нас схіліць калені ў мосарскім “Санктуарыі св. Юстына”.
Урачыстасць у Мосарскім “Санктуарыі” святога Юстына-мучаніка

Рэліквіі св. Юстына былі прывезеныя з Рыму ў 1754 годзе і 84 гады захоўваліся пад апекай айцоў кармелітаў Босых у Старым Мядзелі, а з 1838 года знаходзяцца ў касцёле святой Ганны ў в. Мосар Глыбоцкага раёну.

У міжваенны перыяд людзі прыходзілі ў Мосар, каб вымаліць праз заступніцтва святога Юстына Божыя ласкі. Культ святога быў каласальны і воты падзякі, якіх было 38, былі змешчаныя каля алтара і сведчылі аб цудоўных аздараўленнях вернікаў.

Зараз культ святога мучаніка адраджаецца і шматлікія людзі, як каталікі, так і праваслаўныя прыязджаюць у Мосар, каб памаліцца перад рэліквіямі. Асабліва ўшаноўваецца святы Юстын 1 чэрвеня, ва ўспамін гэтага святога ў Касцёле. Натоўпы пабожных людзей збіраюцца ў мосарскім касцёле, знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзяць прасіць святога Юстына.

Святкаванне ў гэтым годзе будзе па наступным раскладзе:

2 чэрвеня (субота).
13:00 - Святая Імша з казаннем.
14:00 – 17:30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы.
17:30 – малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына за скарб хрысціянскай веры.
18:00 - Святая Імша з казаннем.

3 чэрвеня (нядзеля). Урачыстасць Святога Юстына-мучаніка.
10:00 – Святая Імша аб цвярозасці беларускага грамадства.
11:00 – 12:30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы.
12:30 – Літанія да святога Юстына за сем’і, моладзь і дзяцей.
13:00 – Урачыстая Святая Імша з Працэсіяй.
14:30 – Выступленне Заслужанага Народнага фальклёрнага мастацкага ансамбля “Паазер’е” , пад кіраўніцівам Анатолія Собаля, і народнае гулянне.


Меткі: ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Kazimierz  
      11/май/2012 у 9:08

      ...tylko J?zefa tam wi?cej nie ma.....

    2. лесавік  
      11/май/2012 у 20:24 1

      @ Kazimierz:
      Усе мы тут госці - часова...

    Каментаваць