“Вікторыя” з’ехала з Віцебска з паразай

Пад тэрытарыяльным пераўзыходжаннем віцебскай жаночай каманды “Універсітэт” прайшоў матч паміж нашымі зямлячкамі і “Вікторыяй” з Гродзеншчыны на мясцовым газоне.

Нягледзячы на ўпэўненую гульню гаспадарак поля галявых момантаў ля варот гасцей было не шмат. І была вялікая верагоднасць, што пры такім раскладзе клубы могуць разысціся з мірам.

У другім тайме ўвогуле закрадаліся чорныя думкі: а раптам якая-небудзь контратака “Вікторыі” завершыцца поспехам. І было б зусім крыўдна – лік не па гульні. Дзякуй Богу, ні нічыйнага ліку, ні тым больш перамогі “Вікторыі” не было зафіксавана.

Хвілін за 15 да заканчэння гульні нашы зямлячкі двойчы адправілі мяч у сетку варот суперніц. Першы гол на рахунку Юліі Сцец, якая замкнула прастрэл з левага фланга Вольгі Волкавай. Хвілін праз пяць Кацярына Кучынская метраў з 20 пасылае мяч у дзявятку.


Меткі: ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Um.Ko  
      14/май/2012 у 8:49

      Скажите пожалуйста когда следующая домашняя игра?

    2. Яна Ільіна  
      14/май/2012 у 11:51 1

      Наступная гульня:
      8 тур
      17 мая (чацвер)
      “Універсітэт” – “Бабруйчанка” (Бобруйск)

      Пачатак матча будзе вядомы за дзень да гульні.

      Каляндар гульняў глядзіце тут:

      Каляндар гульняў віцебскай футбольнай жаночай каманды “Універсітэт”

    3. Um.Ko  
      14/май/2012 у 19:20 2

      Большое спасибо.

    Каментаваць