Віват “Нафтан”, віват!

Наваполацкі футбольны клуб “Нафтан” стаў ўладальнікам Кубка Беларусі. І згуляе цяперака ў Лізе Еўропы.

Сёння ў фінальнай сустрэчы на сталічным стадыёне “Дынама” навапалачане перамаглі “Мінск”. Уладальнік гэтага трафея вызначыўся ў серыі пенальці – 4:3. Асноўны час і дадатковы завяршыўся з лікам 2:2. Нашы суседзі двойчы выходзілі наперад, але мінчукам удавалася ўсталёўваць парытэт.

У 2009 годзе “Нафтан” ужо заваёўваў Кубак краіны. Хатнюю гульню кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з бельгійскім “Гентам” ён праводзіў тады на стадыёне віцебскага ЦСК. Невыключана, што і сёлета Віцебску давядзецца прыняць вялікі футбол!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ