Беларускія вершы – з віцебскіх “блакітных” і светадыёдных экранаў

У Віцебску задумалі новы літаратурны праект – вядомыя людзі краю будуць дэкламаваць творы беларускіх аўтараў з тэлевізійнага экрана.

Як паведаміў БелТА намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў, праект, назва якога пакуль абмяркоўваецца, прымеркаваны да Года кнігі і пачнецца на мясцовым тэлебачанні ў пачатку чэрвеня.

Сутнасць праекта ў тым, што аўтарытэтныя і паважаныя ў рэгіёне персоны ў тэлевізійнай студыі будуць чытаць любімыя творы беларускіх аўтараў. Запіс будзе весці тэлерадыёкампанія "Віцебск", а затым родную паэзію можна будзе пачуць на мясцовым тэлеканале, а таксама на экранах у цэнтры горада.

Імёны чытальнікаў пакуль не называюць, але вядома, што сярод першых удзельнікаў праекта будуць заслужаны настаўнік Беларусі, народная артыстка Беларусі, намеснік старшыні аблвыканкама, генеральны дырэктар буйнога прадпрыемства, журналіст. Яны будуць чытаць творы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных аўтараў.

Паводле БелТА.


Меткі: , , ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. Яна Ільіна  
      21/май/2012 у 15:51

      Гэта самы лепшы, на мой погляд, партрэт Багдановіча. На ім Максім абсалютна шыкоўны! Проста дзіва бярэ, чаму такі прыгожы і зорна таленавіты паэт быў такім няшчасным у каханні...
      А што тычыцца навіны, то парадавала. 🙂
      Пад народнай артысткай Беларусі "чытаецца" Святлана Акружная. Прыкладна "прасвечваюцца" імёны і астатніх чытальнікаў. Найбольшая інтрыга: хто ж з "замаў" старшыні аблвыканкама будзе чытаць вершы? Будзе цікава пазнаёміцца з яго літаратурным густам. Адно відавочна: гэта не будуць вершы Някляева, Барадуліна, Хадановіча ці Разанава. І дакладна не максімава "Пагоня"...

    2. goga  
      21/май/2012 у 16:17 1

      Галоунае каб не на трасянцы...

    3. Иванна Иванова  
      21/май/2012 у 17:54 2

      goga писал:
      Галоунае каб не на трасянцы…

      А вот туточки ни у ва усих палучыцца. Ента смотря кого прЫзначаць "вядомыми людзямі краю"...

      Лукашенко народу (на трасянке):
      Обяшчаю: заутра утром Солнце у неба запушчу.
      Хто не верыт, убедитесь, што николи не хлушчу.

      Видите? Бляшчыт, сверкает,
      урожай растет под ним.
      Зайчык наш не потошчает-
      всякай ежы у волю им.

      -Потошчал? Хто винаваты?-
      Ведь казнил переворот!
      Хто в тюрьме, хто сбег у прыбалты...
      Хто остался? Ты - народ...

    4. Лана  
      22/май/2012 у 19:50 3

      А чаму толькi "вядомыя людзi" будуць дэкламаваць творы? А другiм, невядомым, нельга?

    5. goga  
      22/май/2012 у 20:26 4

      Лана пісаў:

      А другiм, невядомым, нельга?

      --------- Можно ,но только дома.

    6. Зося  
      23/май/2012 у 6:21 5

      @ Лана:
      А вы не обращали внимание: в газете "Витьбичи" каждую неделю печатают имена именинников недели? Ни одного простого человека. Всё номенклатура.

    7. goga  
      23/май/2012 у 15:43 6

      Три раза в неделю - в каждом выпуске. Это войска территориальной обороны. Комсостав.

    Каментаваць