Вясна піша вершы кветкамі

Вясна апранула зялёную сукенку, расшытую сонечнымі промнямі, надушылася бэзавымі духамі, запляла ў касу чаромхавую квецень. Стала, страйнюткая, на абцасікі натхнення і пайшла гуляць па горадзе. Ну што яшчэ рабіць такой прыгажуні, як толькі лавіць на сабе захапляльныя позіркі ды складаць вершы?

Гэта людзі іх пішуць словамі, дый тое іх ім вясна падказвае. А сама яна складае вершы з кветак, нябёс, сонца. Атрымліваецца пышна. І ўсе лірычныя жанры ёй даюцца лёгка!

Ну вось, напрыклад, трыялет. Лёгкі, як ружова-белыя яблыневыя пялёсткі.

А гэта ўрачысты гімн – у гонар велічнага храма на старой гары.

Санет – тонкі, як карункі маладой бярозавай лістоты…

Тры знакамітыя віцебскія храмы праз бярозавую мярэжу. Актава.

Бэзавы верлібр – свабодны і чысты, як неба над залатымі крыжамі.

А вось гэты бела-фіялетавы пацалунак – што, як ні раманс каханню?!

Нарэшце гэта шыкоўная гронка бэзу – самы сапраўдны мадрыгал у гонар самой Вясны – паэткі, чараўніцы і проста красуні.


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. наталка  
      22/май/2012 у 12:21

      Дзякуй, Яна, за такi паэтычны артыкул! Вельми прыгожа!

    2. Яна Ільіна  
      22/май/2012 у 12:48 1

      Рада, што вам спадабалася. Вясна, на жаль, сыходзіць, захацелася захаваць яе прыгажосць хаця б на здымках.

    3. Иванна Иванова  
      22/май/2012 у 16:55 2

    Каментаваць