Полацк упрыгожыў помнік дойліду Іаану

У Полацку сёння ўрачыста адкрыюць помнік дойліду Іаану – чалавеку, які стварыў Спаса-Праабражэнскі храм Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Помнік славутаму палачаніну паставілі ў мікрараёне «Аэрапорт» на вуліцы Максіма Багдановіча, побач з будынкам будаўніча-мантажнага трэста №22.

Помнік зроблены з бронзы і мае вышыню 3,5 метры. Дойлід Іаан паказаны ў манаскім абліччы. Ён прыціскае да грудзей сваё тварэнне – прыгожую царкву, якую зрабіў па замове святой Еўфрасінні. Над каменным вобразам старажытнага майстра працаваў скульптар Аляксандр Шапо. А паставілі помнік на на сродкі полацкіх будаўнічых арганізацый.

Полацкія ўлады збіраліся паставіць помнік дойліду Іаану яшчэ тры гады таму. Але планам было наканавана збыцца толькі сёлета. Сёння старажытны горад распачаў святкаванне свайго 1150-годдзя.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ