Аляксандр Косінец хоча, каб дзеці на канікулах больш чыталі

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец лічыць неабходным павялічыць спіс літаратуры для абавязковага прачытання школьнікамі на летніх вакацыях. Аб гэтым ён заявіў напярэдадні на пасяджэнні аблвыканкама, дзе разглядаўся ход рэалізацыі мерапрыемстваў Года кнігі ў рэгіёне.

Адказваючы на пытанне губернатара аб цяперашнім спісе кніг для абавязковага прачытання, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Леанід Сцяпанаў пашкадаваў, што ў параўнанні з савецкай школай ён менш амаль у два разы. Акрамя таго, у выпускных класах усяго адна гадзіна літаратуры, а раней на вывучэнне гэтага прадмета адводзілася не менш трох гадзін у тыдзень.

Старшыня аблвыканкама канстатаваў, што неабходна адраджаць любоў да кнігі. На яго думку, спіс літаратуры, якую школьнік павінен прачытаць летам, неабходна падвоіць, а колькасць гадзін для вывучэння літаратуры можна павялічыць за кошт факультатыўных заняткаў. "Што б мы ні казалі аб наступе Інтэрнэту, электронных СМІ, без кніжнага слова іх не будзе", – лічыць ён.

Школьныя бібліятэкі вобласці маюць патрэбу ў абнаўленні бібліятэчных фондаў класічнымі дзіцячымі і мастацкімі творамі беларускіх, рускіх, замежных аўтараў. Паводле звестак упраўлення адукацыі аблвыканкама, цэнтралізавана такая літаратура не паступала ў бібліятэкі ўстаноў адукацыі больш за 20 гадоў. Аддзелам адукацыі часта прапануецца ў асноўным дарагая кніжная прадукцыя сучасных аўтарскіх калектываў або аўтараў, якая мала выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе.

У сувязі з гэтым Віцебскі аблвыканкам вырашыў прадугледзець мэтавае фінансаванне аддзелаў адукацыі на набыццё мастацкай, вучэбна-метадычнай, сацыяльна-значнай і мастацкай літаратуры для фарміравання і папаўнення бібліятэчных фондаў устаноў адукацыі.

БелТА


Меткі: , , ,

Падобнае

    6 каментарыяў

    1. Мука Лудак  
      31/май/2012 у 17:47

      Как же так, уважаемый генерал-губернатор-контрадмирал, вам уже и школьная реформа не в милость? Что ж это вы, супротив светил беларуского образования попэрли? Так можа вы и учебники сами напишете и в школы их отправите и систему образования поменяете? Раньше надо было думать о последствиях отмены некоторых предметов, и сокращении часов. А сейчас, пардоньте, воспитывайте дубоцефалов...

    2. генерал губернатор  
      31/май/2012 у 18:25 1

      туй побольше нада и книжак

    3. 1  
      1/Чэрвень/2012 у 13:35 2

      Мои любимая книга

    4. Бусинка  
      5/Чэрвень/2012 у 10:37 3

      У селетні год - Год кнігі да 945-гадовага юбілею горада Оршы ў нас адкрылася цэнтральная бібліятэка імя А.Пушкина, якой 6 чэрвеня споўніцца 113 гадоў з дня заснавання. Мы, як жыхары горада, доўга чакалі гэтай падзеі. Книга - гэта наша духоўнае багацце і таму мы павінны прыкласці ўсе намаганні дзеля таго, каб зберагчы аўтарытэт адукаванага і чытыючага чалавека.

    5. pozitiffchik  
      12/Чэрвень/2012 у 12:30 4

      То, что молодежь нынче мало читает - неоспоримый факт.Раньше воспитывали детей на положительных и отрицательных персонажах книг, а сейчас дети смотрят "развивающие" мультфильмы про фиксиков, губку Боба и т.д.Читать надо и больше. Однозначно.

    6. grey  
      13/Чэрвень/2012 у 10:48 5

      @ Мука Лудак:
      Это чтоб такие как Вы сидели и книжки читали, а не ересь всякую в сети писали.

    Каментаваць