У Паставах зацвіло бервяно

Яблыня на садовым участку была вельмі старая і пладоў больш не давала. Не заставалася нічога іншага, як зрэзаць яе. Што пастаўчанін Вячаслаў Руднеў і зрабіў мінулай восенню.

Галінкі паабсякаў і спаліў, а таўсцейшыя бярвенцы склаў штабелем: могуць спатрэбіцца ў гаспадарцы. І якім жа было здзіўленне гаспадара, калі вясной, разбіраючы гэты штабель, убачыў, што адно бервяно… расцвіло. Хіба не цуд прыроды?

Раённая газета “Пастаўскі край”

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ