Ушанаванне святога Юстына ў Мосарскім “Санктуарыі”

Рэліквіі св. Юстына былі прывезеныя з Рыму і з 1838 года знаходзяцца ў касцёле ў в. Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай дыяцэзіі.
Урачыстасць у Мосарскім “Санктуарыі” святога Юстына-мучаніка

Гэтыя рэліквіі для мосарскіх вернікаў на працягу многіх дзесяцігоддзяў сталі іх гонарам і каштоўнасцю, як герб. Яны ў вялікай пашане не толькі ў мосарскіх парафіянаў, але і жыхароў далёкіх ваколіц нават ў адлегласці больш за 100 кіламетраў. Ушаноўваюць святога мучаніка як каталікі, так і праваслаўныя.

Святочныя Літургіі ў Яго гонар праходзілі 2 і 3 чэрвеня. Людзі маліліся і дзякавалі Богу праз заступніцтва святога мучаніка Юстына за захаванне каштоўнага скарбу хрысціянскай веры, за Божыя дабрадзействы, цуды, за абарону святыні ў часы ваяўнічага атэізму, маліліся аб цвярозасці сем’яў, за дзяцей і моладзь.

Пасля ўрачыстай Святой Літургіі, якую цэлебраваў душпастыр парафіі ксёндз Аляксей Юркайць, прысутныя вернікі, нягледзячы на даждлівае надвор’е, працягнулі святкаванне разам з Заслужаным Народным фальклёрным мастацкім ансамблем “Паазер’е”, пад кіраўніцівам Анатолія Собаля, лаўрэатам дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”: спявалі песні і танцавалі прыгожыя даўнейшыя танцы.

З нагоды Ўрачыстасці кожны мог набыць абраз святога Юстына і кнігу-малітоўнік, у якім змешчаны малітвы, літанія на беларускай і польскай мовах да святога Юстына, а таксама гістарычны нарыс дзеяў, звязаных з рэліквіямі на нашай беларускай зямлі.

Як святы Юстын у пошуках “адзінага і праўдзівага Бога” знайшоў Хрыста, так і мы праз яго заступніцтва шукаем у сваім жыцці Бога – праўду і святло. Няхай жа святы Юстын, які ў Небе аздоблены мучаніцкай каронай, умацуе нас у сапраўднай хрысціянскай веры і шчырасці, каб мы былі годнымі Божага Валадарства.


Меткі: ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. Kazimierz  
      7/Чэрвень/2012 у 19:32

      ....для меня Мосар - это Булька......

    2. филимон  
      8/Чэрвень/2012 у 16:05 1

      недалёкі чалавек - Як у фільме "джэнтельмены удачи" - хочацца сказаць: ну і дура!
      Не сотвори себе кумира.

    3. Kazimierz  
      9/Чэрвень/2012 у 22:09 2

      филимон пісаў:

      недалёкі чалавек - Як у фільме “джэнтельмены удачи” - хочацца сказаць: ну і дура!
      Не сотвори себе кумира.

      ...два оскорбления в одном комментарии....... дай бог тебе здоровья!!!

    4. Лявон  
      20/Чэрвень/2012 у 12:20 3

      @ Kazimierz:
      І пры чым тут кумір, калі чалавек выказаў пашану да другога чалавека і яго памяці

    Каментаваць