На міжнародным фестывалі народнай музыкі ў Паставах пройдуць кніжны фэст і бізнэс-форум

Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звiняць цымбалы гармонiк" у Паставах, які пачнецца сёння ўвечары, збірае сваіх гасцей ужо ў дваццаты раз. Сёлета ў фэста два юбілеі: разам са сваім 20-годдзем ён адзначыць 15-годдзе прысваення яму статусу “міжнародны”.

Напярэдадні фестывалю ў Паставах прайшоў пленэр скульптараў, у якім удзельнічалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам дацэнта Аляксандра Фінскага. У выніку горад упрыгожылі гранітныя выявы гармоніка, птушкі і сімвалічнай музычнай хвалі.

Паколькі сёлета ў Беларусі праходзіць Год кнігі, то на галоўнай плошчы Пастаў падчас свята разгарнецца “Кніжны кірмаш” і пройдзе конкурс самадзейнасці “Кніжны фэст”.

У юбілейным свяце музыкі прымуць удзел прафесійныя і самадзейныя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Казахстана.

Праграма ХV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”:

8 чэрвеня, пятніца

Плошча імя Леніна

20.00-21.30
Урачыстае адкрыццё фестывалю

21.30-22.30
Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча

22.30-24.00
Музычна-тэатралізаванае прадстаўленне “Пастаўскі баль” з удзелам ансамбля песні, музыкі і танца “Талака”

24.00
Святочны феерверк

9 чэрвеня, субота

Дзіцячая школа мастацтваў

10.00-11.00
Творчая лабараторыя, майстар-клас ігры на гармоніку (А. А. Собаль) і дыятанічных цымбалах (В. І. Мацкевіч)

10.00-10.30
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза

Дом культуры па вуліцы Станкевіча

10.00-12.00
Міжнародны інвестыцыйны форум

11.30-14.30
Традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”

Палаца Тызенгаўза, усходні фасад

17.00-18.00
Тэатралізаванае прадстаўленне “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб”

Плошча імя Леніна

11.00-16.00
“Горад майстроў”

11.00-14.00
Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці, прысвечаны Году кнігі “Кніжны фэст” з удзелам навучальных устаноў горада.

11.00-16.00
Кніжны кірмаш

20.00-21.30
Канцэрт “Перазвон званоў” з удзелам ансамбля званароў пад кіраўніцтвам Б. Бярозкіна і Нацыянальнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.

21.30-23.00 Выступленне Літоўскага дзяржаўнага ансамбля песні, музыкі і танца “Lietuva” (Вільнюс)

23.00-01.00
Маладзёжна-танцавальная праграма з удзелам групы “Дразды”

10 чэрвеня, нядзеля

Пастаўскі касцёл

9.00-10.30
Канцэрт класічнай музыкі

Гарадскі парк

10.00-15.00
Выстава-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці

12.30-13.00
Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю

13.00-15.00
Заключны гала-канцэрт удзельнікаў ХV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць