Праект аднаўлення Полацкага замка – фальсіфікацыя гісторыка-культурнай каштоўнасці

Аб гэтым заявіў на на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Праектныя распрацоўкі па аднаўленню Полацкага замка быў прадстаўлены прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падчас святкавання 1150-годдзя горада.

Астаповіч ацэньвае гэты праект досыць рэзка, адзначыўшы толькі адзін плюс: “Там ёсць і пазітыўныя моманты – аднаўленне манастыра базыльянаў. Аднак так званае псеўдааднаўленне фартыфікацый з’яўляецца фальсіфікацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці. І зараз, я больш чым упэўнены, адміністрацыя Віцебскай вобласці і адміністрацыя горада Полацка, спекулюючы на ўзгадненні праекта прэзідэнтам, будуць працягваць гэты праект, які на 60% не адпавядае ні навуковым пошукам, ні той гістарычнай сітуацыі, якая была пры ўзвядзенні Полацкага замка", – заявіў Астаповіч.

Па ягоных словах, нядобрасумленныя праекціроўшчыкі і забудоўшчыкі гістарычных цэнтраў беларускіх гарадоў нярэдка маніпулююць імем прэзідэнта: "У нас склалася вельмі дрэнная практыка, калі праекціроўшчыкі работ на месцы гісторыка-культурных каштоўнасцей для рэалізацыі сваіх незразумелых амбіцый або інвестары для рэалізацыі сваіх камерцыйных інтарэсаў знаходзяць падтрымку ў мясцовых органаў кіравання, а затым, ігнаруючы працэдуру грамадскага абмеркавання, якая прадугледжана пастановай Савета міністраў, узгадняюць праекты самі і выносяць іх на ўзгадненне першай асобе дзяржавы – прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. А потым, маніпулюючы ўзгадненнем ў прэзідэнта, пачынаюць ажыццяўляць праект".

Паводле БелаПАН.


Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Макар  
      13/Чэрвень/2012 у 16:31

      Это да. Постоят миллионное говно, и будут "наследием" величать.
      Что там "общественное обсуждение".
      Они даже со специалистами в исторической области почти не консультируются.
      Либо типо "консультируются" - но с теми, кто в этом ни бельмеса не понимает, а лишь поддакивает их бредовым идеям.

    2. Юрий Ш  
      13/Чэрвень/2012 у 17:36 1

      Ну всё, пропал Полоцк.Отштукатурят стены из красного кирпича, облепят пенопластом, вставят белые пластиковые окна, покрасят всё в белый цвет, обвешают светильниками и в городе с 1000-летней историей ничто об этом не будет напоминать. Будет всё так же, как и в Витебске, где объявлена настоящая война старине, сносятся вековые здания( возле филармонии, на Калинина рядом с будущим зданием КГБ, здание на берегу Витьбы, где лепят фонтаны, в планах снос старого дома на Комсомольской, 28), здание из красного кирпича на Калинина обкладывают пенопластом. Всё вокруг обезличено и одинаково, в городе глазу не за что зацепиться от белезны стен и серости тратуаров,

    3. Ricochet  
      13/Чэрвень/2012 у 20:51 2

      Было бы логично, если бы кто-нибудь внятно рассказал об этом проекте, а не о мнении Антона Астоповича. Похоже, власти боятся не только общественного обсуждения, но даже гласности.
      А чтобы проект понравился начальству (ведь для этого же стараются проектировщики), нужно всё красиво нарисовать на планшетах. И обязательно фонтанов побольше и светодиодной подсветки!

    4. Сигурд  
      15/Чэрвень/2012 у 7:32 3

      Интересно, а как видеть "Верхний Замок" Астапович и его комп?- деревянные строения? и аутентично какому веку и что там было (подтверждённо историч.докум-планы, рисунки,...)?

    5. Мука Лудак  
      15/Чэрвень/2012 у 9:54 4

      "...узгадняюць праекты самі і выносяць іх на ўзгадненне першай асобе дзяржавы – прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. А потым, маніпулюючы ўзгадненнем ў прэзідэнта, пачынаюць ажыццяўляць праект”." И правильно делают! Дурань, адзин хрен, падпиша с умным лицом. А мы уж налепим...

    Каментаваць