ФК “Віцебск” выйшаў у 1/16 Кубка Беларусі

Учора прайшлі матчы 1/32 розыграшу Кубка Беларусі па футболе. На гэтай стадыі за выхад у наступны раўнд кубкавага розыграшу вялі барацьбу каманды першай і другой ліг, а таксама пераможцы Кубкаў абласцей і Мінска ў 2011 годзе. Для дружын Віцебшчыны паядынкі за выхад у 1/16 склаліся па-рознаму.

Футбольны клуб “Віцебск” у гасцях з буйным лікам абыграў сталічны “МЛФ” – 5:0.

“Полацк” на выязде па пенальці (3:5) выйграў у слонімскага “Камунальніка”. Асноўны і дадатковы час гэтага паядынка завяршыўся з нічыйным лікам (0:0). “Міоры” дома пацярпелі паразу ад “Нёмана” (Масты) – 0:1. Віцебскі “Газавік” спыніў барацьбу, прайграўшы на сваім газоне гомельскаму “ДСК” – 1:3. ФК “Орша” таксама не пашанцавала – ён саступіў дома “Рудэнску” 1:2.

Лёсаванне 1/16 Кубка Беларусі павінна адбыцца сёння ў сталічным Доме футбола. Сустрэчы 1/16 запланаваны на 21 і 22 ліпеня.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ