У Шумілінскім раёне на сенакос выйшлі нават банкіры і выратавальнікі

Згодна з распараджэннем Шумілінскага райвыканкама кожнай арганізацыі і прадпрыемству раёна даведзена заданне па нарыхтоўцы кармоў. “У прыватнасці, на аднаго работніка трэба скасіць па 200 кілаграмаў травы, – расказала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Лабейка. – А ўсяго па раёне ў сельгасарганізацыі павінна быць здадзена 288 тон травы. Прычым, справіцца з гэтай работай трэба да 29 чэрвеня”.
У Шумілінскім раёне на сенакос выйшлі нават банкіры і выратавальнікі. Фота photo.bymedia.net

Многія арганізацыі адразу прыступілі да справы. Сярод такіх – вузел паштовай сувязі, “Белаграпрамбанк”, тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райпаліўзбыт.

“Знайсці траву – не праблема,

– лічыць начальнік райпаліўзбыту У. М. Кійко. – Напрыклад, ля свайго прадпрыемства абкасілі закінутыя ўчасткі – атрымалася паўтары тоны, гэта на паўтоны больш, чым даведзена планам. А хутка будзем абкошваць замацаваныя за намі абочыны па вуліцы Ленінскай – атрымаецца яшчэ добры прычэп”.

Дарэчы, работнікі паліўзбыту здавалі зялёную масу ў “Шумілінскі райаграсэрвіс”, на ферму Добрына. Тут траву здрабнялі кормаўборачным камбайнам і клалі ў сянажную траншэю. “Нам пашанцавала на памочнікаў, – гаворыць брыгадзір Н. А. Волкава. – Траву прывозяць актыўна. Толькі за дзень, акрамя райпаліўзбыту, “зялёнку” прывезлі работнікі СШ №1, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, энэргазбыту, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Усяго атрымалася амаль 18 тон. Гэта добрая дапамога. Дзякуй усім, хто нас падтрымаў”.

Работы па нарыхтоўцы зялёнай масы працягваюцца. Заадно работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна наводзяць парадак на зямлі: абкошваюць няўдобіцы, меліярацыйныя каналы, закінутыя агароды, поймы рэк, канавы.

Ларыса ЗАЙЦАВА - “Герой працы”

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ

9 каментарыяў

  1. да уж...  
    21/Чэрвень/2012 у 19:46

    без комментариев

  2. Макар  
    21/Чэрвень/2012 у 20:32 1

    Века прошли, холопы остались.

  3. zloy  
    22/Чэрвень/2012 у 5:26 2

    Напрыклад, ля свайго прадпрыемства абкасілі закінутыя ўчасткі – атрымалася паўтары тоны, гэта на паўтоны больш, чым даведзена планам. А хутка будзем абкошваць замацаваныя за намі абочыны па вуліцы Ленінскай – атрымаецца яшчэ добры прычэп

    Малайцы! Только не понятно — если такой травой, скошенной черт знает где и кем (в том числе “вдоль обочин”), кормить скотину, то как продукция из последней (мясо, молоко) пройдет санконтроль — неужели по тяжелым металлам все будет гуд? В Витебске вон все лето косят — и зеленстрой, и ЖЭУ — куда сено девать, думаю, мот колхозам? Нет, думаю дале, дерьма в этой травке больше, чем пользы…. А вон оно как! Мона!! Ну тады животинка Витебского района голодать не будет — облград подсобит…….

  4. Дмитрий  
    22/Чэрвень/2012 у 8:07 3

    пзц, извините, но больше нету слов.....

  5. Вшывы Блох  
    22/Чэрвень/2012 у 19:35 4

    :mrgreen:
    :mrgreen:
    :mrgreen:
    :mrgreen:
    :mrgreen:
    :mrgreen:
    :mrgreen:
    Никогда не стоит недооценивать предсказуемость тупизны. (с)
    :mrgreen:
    :mrgreen:
    :mrgreen:

  6. Мука Лудак  
    22/Чэрвень/2012 у 20:16 5

    "Напрыклад, ля свайго прадпрыемства абкасілі закінутыя ўчасткі – атрымалася паўтары тоны, гэта на паўтоны больш, чым даведзена планам." А подождали б ещё месяцок, так вообще на тонну больш палучылась бы, чым даведена планам. Паспяшыли, паспяшыли...

  7. goga  
    22/Чэрвень/2012 у 20:50 6

    Одно название газеты чего стоит: "Герой працы "....А в общем маразм в "цэнтры ивропы"...

  8. Иванна Иванова  
    22/Чэрвень/2012 у 21:17 7

    Пятрович рулит на новой пасадзе!..
    В Лепельском районе у ниво вотчина, правда, поболе была - 35 300 насельництва. Но туточки был тока зам!.. У Шумилинским 19 300 - зато сам сибе барин...

    [video]http://www.youtube.com/watch?v=yb5Ui14VQso[/video]

  9. Гаспадар  
    24/Чэрвень/2012 у 8:34 8

    А как же интенсивное животноводство? Ну правильно а вы сами сосчитайте удобный способ повысить рентабельность продукции животноводства на зимний период и красиво отчитатся какие мы молодцы. Подождите лихоманка начнется по всей области - раньше мы сдавали мукулатуру, металолом, стекло, а теперь страна нуждается в ценной зеленке, представляю приходят пионеры к бабке и спрашивают ненужная зеленка есть? А вообще призедент сказал с/х предприятиям пора зарабатывать самим. А почему нет зеленки? помню генерал-губернатор отчитался что на 14% процентов увеличили площади под пашню, а за счет чего благоустраивать заросшие поля? зачем взяли и распахали многолетки, а теперь исчем гдеж их взять отлично, точно псих больница.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: